Існаваў у 17—20 ст. у в.Цімкавічы Капыльскага р-на Мінскай вобл. Пабудаваны ў 1647. Уяўляў сабой 3-нефавы храм з 5-граннай 2-яруснай алтарнай апсідай, накрыты 2-схільным дахам з вальмамі над апсідай. Гал. фасад умацаваны паўкруглымі лапаткамі, падзелены на 2 ярусы прычолкамі з прафіляваным карнізам; верхні ярус у выглядзе атыка з паўвальмавым дахам. Спачатку фасад завяршалі 3 невял. вежы. У 1817 адрамантаваны. У пач. 20 ст. размаляваны слупы, столь, бэлькі і інш. элементы інтэр’ера (маст. Ф.Бруздовіч). Дэкар.-арнаментальная размалёўка з расл. і геам. матывамі выканана ў традыцыях нар. мастацтва. На ўваходных дзвярах каваная накладка ў выглядзе галінкі дуба з лісцем і жалудамі. Пасля Вял.Айч. вайны касцёл выкарыстоўваўся як царква (згарэла ў 1985).